Культурная деятельность
ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА

«ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА» 

16.12.2016 г. у памяшканніБрэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэннеБеларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады папытанняхгісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры.    

 ДУК “Слонімскі раённы цэнтркультуры, народнай творчасці і рамёстваў” прадставіў на пасяджэнні рады элементНКС “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна абрадаваепечыва”. Рашэннем рады ад 16.12.2016  № 11-01-01/13 дадзены элементувайшоў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.    

Традыцыя выпечкі караваяў наСлонімшчыне іграе важную ролю як для мясцовай супольнасці, так і для носьбітаўтрадыцыі, а таксама  для тых, каму  яна становіцца неабходнай упэўных абставінах.Сакральная функцыя традыцыі выпечкі караваяў раскрываецца,акрамя асноўнага працэсу прыгатавання, праз мясцовыя замовы, каравайныяпесні.    

Паўлаўскія каравайніцы выпякаюцькараваі на розныя патрэбы: вяселле, Вялікдзень (булкі, пірагі —  “Пасха”,“Крыжык”, “Мазурка”, “Пляцёнка”, “Бабкіны пірагі”, “Чырвоная горка”),Троіцу (“Траецкі”), а таксама для сустрэчы гасцей. Асаблівасць слонімскіхкараваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі звыкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі і прымаўкамі,якіх каравайніцы прытрымліваюцца гэтак жа, як і канкрэтнай рэцэптуры.     

Галоўнае месца сяродкараваяў займае ВЯСЕЛЬНЫ КАРАВАЙ – самы працаёмкі і дэкарыраваны фігуркамі з цеста“шышкамі”. Звычайна яго выпякаюць некалькі дзён: у першы – падрыхтоўка(прапальванне печы), у другі – замешванне цеста для каравая, асобна для “шышак”іх выраб і выпяканне “шышак” і каравая, у трэці – упрыгожванне маленькіхкараваяў і галоўнага каравая, які важыў да 16 кг. Колькасць шышак на вясельнымкараваі даходзіла да 600 адзінак. Птушкі – сімвал будучых дзяцей, калоссі –сімвал дабрабыту, кветкі – для радаснага жыцця. 

ГАСЦЯВЫ КАРАВАЙ  па рэцэптуры і дэкарыраванню падобны давясельнага.
Але часам у яго аздоблен не дабаўляюць кветкі, вырабленыя з яркіх стужак, а з прэснага цеста складаюцьпамятныя надпісы, альбо сімвалы свят. 

ВЯЛІКОДНЫЯ  КАРАВАІ (пірагі) рэцэптаў якіх шмат існуе ў вёскахСлонімшчыны. Вялікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую Чырвоную пятніцу. Яныбываюць рознай формы і кожны мае свае ўпрыгожванні: 

  • пірог “Пасха” – круглай формы,высокі, на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, для разгаўлення;
  • пірог “Крыжык” – высокі пірог круглай формы, на версе выява крыжа,выпякаецца для памерлых родзічаў;
  • пірог “Мазурка” – круглай формы,выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны;
  • пірог “Пляцёнка” – круглайформы, зверху пераплецены жгутамі. Прызначаецца для частавання валачобнікаў;
  • бабкіны пірагі – круглай формы,зверху аздоблены фігуркамі жывёл, кветачак. Выпякаецца для частавання дзяцей ;
  • “Чырвоная горка” – пірог ззамочанага аўса, у які клаліся чырвоныя яйкі. Прызначаецца для жывёл, як засцярог ад сурок.

 

ТРАЕЦКІКАРАВАЙ. На сёмуху і ўнаш час выпякаюцца летнія булкі – пірог “Траецкі”. Штодатычыць яго рэцэпта, то адметнай рысай тут з’яўляецца дабаўленне тварагу,карыцы і ўпрыгожванне зелянінай.   

Захавальнікамі, носьбітамі, транслятарамітрадыцыі выпечкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклёрнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры”.

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

ПРА НАС ПІШУЦЬ — БЕЛТА і газета “7 ДНЕЙ”

https://belta.by/kaleidoscope/view/kuda-poehat-chtoby-vkusno-poest-753711-2025

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №7 г.Слоніма, каб пазнаёміцца з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Слонімшчыны.

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак цікавую анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА”, якая ўключала ў сябе майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”, знаёмства з побытам нашых продкаў, а таксама цікавыя гульні і забавы.

 

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

 

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца Маленькія госці з г.Слоніма завіталі ў этнагасцёўню “Каравайніцкая” да ўдзельніц народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы». Гасцей чакала займальная анімацыйная праграма “Цуда-печка” з падарожжам па этнагасцёўні, традыцыйнымі гульнямі і цікавым майстар-класам па вырабе “шышак” для ўпрыгожвання каравая.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №8 г.Слоніма, каб пазнаёміцца з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Слонімшчыны. 

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак цікавую анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” з гульнямі і забавамі, а таксама майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. 

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для маленькіх гасцей з г.Слоніма займальную анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” з гульнямі і забавамі, здзейснілі падарожжа па этнагасцёўні, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №2 г.Слоніма, каб дакрануцца да нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімшчыны.

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для гасцей займальную анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА”, дзе пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, здзейснілі падарожжа па этнагасцёўні, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.