"ДАЖЫНКІ - 2026" У КАРЭЛІЧАХ

Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры» прымаюць удзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026» у Карэлічах.

Жыхароў і гасцей свята майстры прыемна здзіўляюць калекцыямі сваіх арыгінальных творчых работ і прывабліваюць да ўдзелу ў майстар-класах па народных рамёствах на традыцыйных пляцоўках:

«Залатыя ніці зямлі» (саломапляценне) — аплікацыя саломкай Анастасіі Зелянко;

«Жаночая доля — прыгажосць краіны» (прымеркаваная Году беларускай жанчыны) — выраб традыцыйнай лялькі Іны Пацынка.

 

Новости центра

Больше новостей