ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў аг.Новадзевяткавічы Слонімскага раёна з мэтай вывучэння ўзораў традыцыйнага тэкстылю.

А наведалі мы Любоў Іванаўну Кісель 1941 года нараджэння.

Жанчына расказала нам пра сваё жыццё — дзе вучылася і працавала, як маленькай дзяўчынкай разам з роднымі перажывала цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны.

Любоў Іванаўна доўгі час — 60 гадоў — працавала ў саўхозе «Слонімскі» у Новадзевяткавічах, але ўсё ж знаходзіла час ткаць на кроснах, вышываць ручнікі (асабліва роўняддзю), выплятаць сеткавыя пакрывала, што не часта сустрэнеш у Слонімскім раёне.

Яе хата і ў наш час яскрава ўпрыгожана радзюжкамі, вышытымі ручнікамі, сурвэткамі, фіранкамі, абрусамі. 
Да 83 год Любоў Іванаўна працягвала вышываць.

Усё з любоўю зроблена працавітымі рукамі таленавітай гаспадыні.

Гэтыя цудоўныя рэчы, з клопатам і павагай, дапамагае зберагаць Любові Іванаўне яе дачка — Галіна Мікалаеўна Лыскавец.

 

Новости центра

Больше новостей