Интернет ресурсы







Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 455 гостей онлайн

ФЕСТИВАЛЬ «ПАВЛОВСКИЙ КАРАВАЙ»
Фестиваль "Павловский каравай" PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   
09.06.2021 15:24
Фестываль “Паўлаўскі каравай”: ад пачатку да дня сённяшняга
    Першы фестываль “Паўлаўскі каравай” адбыўся 15 снежня 2017 г. і з’явіўся лагічным завяршэннем першай і найбольш важкай часткі рэалізацыі мясцовай ініцыятывы “Адраджэнне і папулярызацыя нематэрыяльнай спадчыны Слонімскага раёна (абрад выпечкі Паўлаўскіх караваяў)” праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам і рэалізаваўся Праграмай развіцця ААН (ПРААН).  У межах дадзенай ініцыятывы была створана каравайная гасцёўня, дзе маецца ўсё неабходнае для выпечкі традыцыйнага караваю мясцовасці па-над Шчарай.  Падчас фестывалю адбылося ўрачыстае адкрыццё каравайнай гасцёўні. 
    Гонар запаліць агонь у новай печы – сэрцы каравайнай гасцёўні - быў прадастаўлены старшыні раённага выканаўчага камітэта Алегу Мечыслававічу Таргонскаму. Галава раёна павіншаваў “Чараўніц-каравайніц” з такім цудоўным набыткам, як гасцёўня, а ўсіх удзельнікаў імпрэзы – са святам караваю. А.М.Таргонскі шчыра падзякаваў удзельніц народнага аматарскага аб’яднання за ўнёсак у захаванне народных традыцый Слонімшчыны.
    На свяце майстрыхі прадставілі чатыры караваі: вясельны, траецкі, гасцявы і велікодны. Госці фестывалю з радасцю каштавалі і ацэньвалі цудоўную выпечку. Завяршылася імпрэза канцэртнай праграмай.
Фестываль “Паўлаўскі каравай - 2018”, другі па ліку,  адкрыла начальнік аддзела культуры Г.В.Данільчык. Яна зачытала прывітальны адрас старшыні раённага Савета дэпутатаў, дэпутата па Паўлаўскай выбарчай акрузе А.М.Таргонскага. 
   Галоўнымі дзеючымі асобамі другога свята караваю сталі ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы”. Жанчыны прадэманстравалі прысутным сваё дзівоснае майстэрства і, вядома ж,  пачаставалі ўсіх смачнымі караваямі. Увазе гасцей былі прадстаўлены тэатралізаваныя народныя абрады: абрад выпечкі вясельнага караваю, зажын першага снапа, дажынкі. 
   Цікавым момантам у праграме свята стала ўганараванне юбіляраў-старажылаў, жыхароў вёскі Навасёлкі Тадэвуша Сільвестравіча і Галіну Лявонаўну Лазутаў, якія зарэгістравалі свой шлюб у Паўлаўскім сельсавеце у 1958 годзе. Скончылася свята канцэртам, які склалі выступы аматарскіх калектываў з Ваўкавыска, аграгарадкоў Сялявічы, Васілевічы і Сянькоўшчына. Для маленькіх гасцей фестываля працавала дзіцячая пляцоўка. Усе ахвотныя маглі падзівіцца на незвычайныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і набыць сувеніры на памяць на выставе твораў народных майстроў.
  Трэці фестываль “Паўлаўскі каравай” адбыўся 28 верасня 2019 г. На свята завіталі ганаровыя госці: старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Баляслававіч Хоміч, намеснік старшыні Тарэса Вацлаваўна Юшкевіч і старшыня Савета дэпутатаў А.М.Таргонскі.
    Гэтым разам паўлаўскія каравайніцы не толькі паказалі гасцям традыцыйны абрад, але і правялі для гасцей майстар-клас па выпечцы, пасля якога пачалася дэгустацыя. На фестывалі была арганізавана выстава-продаж хлеба-булачных вырабаў “Запрашаем на хлеб-соль», конкурс “Лепшая выпечка – 2019”, выстава-дэгустацыя малочных прадуктаў ад ПФГ “Смаката”. Тэматычныя фотазоны разнастаілі яркае фестывальнае палатно падзей, самай відовішчнай з якіх стаў канцэрт ад вакальных і танцавальных калектываў Слонімскага раёна. 
    У 2020 г. фестываль “Паўлаўскі каравай” не адбыўся з аб’ектыўных прычынаў, а ў 2021 г. ён запланаваны і мае адбыцца 22 жніўня. Запрашаем! 

Обновлено 09.06.2021 15:29
 


Поиск

Символика

Выбор языка