ФЕСТЫВАЛЬ "КЕРАМІКА КРЭВА"

Абласны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва» у чарговы раз урачыста распачаў сваю працу.

Да ўдзелу ў конкурснай праграме фестываля былі запрошаны майстры не толькі з Гродзенскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў краіны: Слонімскі раён на фестывалі прадстаўляе майстар аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўская.

Пад старажытнымі сценамі Крэўскага замка праходзіць творчае спаборніцтва, падчас якога звыш 25 ганчароў і керамістаў дэманструюць сваё майстэрства і калекцыі работ.

Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў прадставіла да конкурсу пано «Мая Радзіма — васільковы край, поле і духмяны каравай», а таксама праводзіць майстар-клас па мастацкай кераміцы.

 

Новости центра

Больше новостей