ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

Выставачную залу “Ад мінулага да сучаснага” Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі вучні выхаваўча-аздараўленчага лагера «Созвездие» Дзераўноўскай базавай школы Слонімскага раёна.

Спецыялісты аддзела паказалі юным наведвальнікам выставачнай залы, наколькі багата беларуская традыцыйная культура: дзеці бачылі старажытныя прадметы быту нашых продкаў, разглядалі шматлікую калекцыю народнага тэкстылю, старанна разміналі льняное палатно поцягам, навівалі нітку на цэўку, захапляліся калекцыямі работ сучасных майстроў Слонімшчыны прымалі ўдзел у гульнях.

#ЯднаемсяРамёствамі

 

Новости центра

Больше новостей