КАДРЫ РЕШАЮТ ВСЁ

Майстар народных мастацкіх рамёстваў Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры — Пацынка Іна Міхайлаўна не ўяўляе сваё жыццё без лялек.

З маленства вельмі любіла з імі гуляць і асабліва ўпрыгожваць.

У творчай калекцыі майстра шмат прыгажунь — ад традыцыйных беларускіх да стараславянскіх, зробленых з тканіны і нават з саломы. Кожная лялька мае свой сімвалічны сэнс і тэхналогію стварэння.

Свае веды майстар перадае ўдзельнікам гуртка «Беларуская лялька», падчас правядзення майстар-класаў для дзяцей і дарослых.

Сёння дзеці зрабілі пад кіраўніцтвам майстра з ласкутоў тканіны і драўлянай палачкі ляльку «карагодніцу», якая сімвалізуе радасць ад багатага ўраджаю, мае як дэкаратыўную так і гульнёвую функцыю — развівае ў дзяцей дробную маторыку пальцаў рук і дапамагае ў хуткім засваенні народных танцаў.

Традыцыі продкаў зберагаем разам!

 

Новости центра

Больше новостей