КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА"

Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены інтэрактыўныя праграмы «Ад мінулага да сучаснага» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Юный музыкант» Сярэдняй школы №8 імя М.Т.Анішчыка г.Слоніма.

Юныя наведвальнікі выставачнай залы ўважліва з інтарэсам слухалі экскурсавода і паспяхова адказвалі на пытанні адносна прадметаў даўніны, якімі карысталіся нашы продкі ў паўсядзённым жыцці, традыцыйных рамёствах, якімі займаліся.

Даведаліся пра кросны і іх прызначэнне, усе жадаючыя паспрабавалі сябе ў навіванні ніткі на цэўку, размінанні саматканага льнянога палатна поцягам.

Таксама дзеці пазнаёміліся з творчымі работамі сучасных майстроў Слонімшчыны.

З радасцю згулялі ў беларускія традыцыйныя гульні.

Атрымалі сувеніры ручной работы ад майстроў аддзела рамёстваў.

 

Новости центра

Больше новостей