КОЖНАЯ ПЯТНІЦА-РОДНАЕ, СВАЁ

Спецыялісты Слонімскага раённага цэнтра культуры з удзелам носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускае мастацтва выцінанкі» — ЛЮДМІЛАЙ РУТКОЎСКАЙ правялі майстар-клас па выцінанцы «ДРЭВА ЖЫЦЦЯ» у рамках Тыдня бацькоўскага кахання для членаў ППА Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».

Удзельнікі майстар-класа даведаліся пра паняцце «выцінанка», яе віды і прызначэнне, арэал распаўсюджвання.

Азнаёміліся з творчымі работамі Людмілы Георгіеўны і паспрабавалі свае сілы ў стварэнні традыцыйнай паштоўкі.

 

Новости центра

Больше новостей