КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ

СЛОНІМСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА АБЛАСНОГА ПРАЕКТА “ВЯСЕЛЛЕ ПА БЕЛАРУСКІМ КАНОНАМ”

Аддзелам метадычнай работы зладжана фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя да жыхарак аграгарадка Васілевічы — Герасімчык Людмілы Васільеўны і Вайчык Марыі Васільеўны. Падчас сустрэчы жанчыны шчыра расказалі пра вясельныя традыцыі свайго краю і падзяліліся ведамі пра тое, як раней рыхтавалі і выпякалі вясельны каравай.
Сярод узнятых тэм былі:

абрады і песні, якія суправаджалі вяселле;

рэцэпты і тэхніка замесу каравая;

аздабленне і сімволіка каравая ў вясельным абрадзе;

 падзяліліся жанчыны і сямейнымі фотаздымкамі.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Атрыманая інфармацыя і рэцэпты былі запісаныя для архіва і для далейшай метадычнай апрацоўкі, захавання і перадачы будучаму пакаленню.

#ДзеньРоднагаСвайго

 #ДеньРодногоСвоего

 

Новости центра

Больше новостей