КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-класы па аплікацыі саломкай для вучняў 3 і 4 класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Слоніма» і 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слоніма».

Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення» — Анастасія Зелянко адраджае і развівае мастацтва аплікацыі саломкай на Слонімшчыне, майстар расказала дзецям пра карпатлівы працэс загатоўкі і нарыхтоўкі саломкі да працы, яе выкарыстанні ў жыцці чалавека і прымяненні ў народнай творчасці.

З вялікім жаданнем і інтарэсам да працэсу аплікацыі залацістай саломкай, дзеці зрабілі сваімі рукамі цудоўныя паштоўкі да кніг з выявамі родных беларускіх матываў.

 

Новости центра

Больше новостей