МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА

У аграгарадку Вялікія Шылавічы адбылося Свята землякоў

Свята землякоў у Вялікіх Шылавічах зноў сабрала разам усіх, для каго гэты куток Слонімшчыны з’яўляецца найбольш дарагім і любімым. Сэнсавым цэнтрам урачыстасці стала шанаванне жыхароў аграгарадка, якія сваёй працай ствараюць дабрабыт роднага краю.

Акрамя багатай канцэртнай праграмы з удзелам мясцовай самадзейнасці, артыстаў Слонімскага раённага цэнтра культуры госці маглі наведаць выставы, інтэрактыўныя лакацыі і пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні.

Асаблівым момантам свята стала захаванне лакальнай духоўнай традыцыі: супольнае стварэнне вялікай свечкі, якую пасля асвячэння ў храме будуць запальваць на Боскай літургіі на працягу года.

Гэтае свята яшчэ раз даказала, што Вялікія Шылавічы — гэта вёска з багатай душой і светлай будучыняй.

 #КультураСлонімшчыны

 #БрэндыГродзеншчыны

 

СВЯТА ЗЕМЛЯКОЎ “МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА” ФОТАФАКТ

Як гэта было… аг.Вялікія Шылавічы, 1 жніўня 2026

#КультураСлонімшчыны

#БрэндыГродзеншчыны

 

ВІДЭААГЛЯД СВЯТА ЗЕМЛЯКОЎ
“МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА”

аг. Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна.

 #КультураСлонімшчыны

 #БрэндыГродзеншчыны

 

Новости центра

Больше новостей