НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ

Другая частка брэндавага мерапрыемства “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ” разгарнулася на востраве каля возера ў аграгарадку Сянькоўшчына. Лакацыя сярод маляўнічай прыроды спрыяла поўнаму пагружэнню ўдзельнікаў у атмасферу старадаўніх народных гулянняў.

Госці свята нібы перанесліся на стагоддзі назад: разам завівалі галінкі маладых бярозак, кумаваліся, кружыліся ў віхры энергічных побытавых танцаў разам з юнымі прызёрамі абласнога фестывалю-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”.

Водар духмянай выпечкі і традыцыйных прысмакаў лунаў над востравам.

Звонкія галасы і задорныя песні ў выкананні народнага ансамбля народай музыкі і песні “Грымата”, фальклорнага гурта “Вытокі” і народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” Слонімскага раённага цэнтра культуры напаўнялі паветра асаблівым натхненнем і агульнай радасцю.

#БрэндыГродзеншчыны

#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры

 

Новости центра

Больше новостей