ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі ўдзел у Анлайн-фестывалі «Каляндарны сонцакруг», які быў арганізаваны Дзяржаўнай установай культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» і праходзіў з снежня 2024 г. па лістапад 2025 г..

Майстры праўдзельнічалі ў чатырох лонгмобах — зімовым, вясновым, летнім і восеньскім з відэа майстар-класаў па традыцыйных рамёствах:

 -аплікацыі саломкай «Калядная зорка» (Анастасія Зелянко);

 -«Птушка-вяснянка» (Вера Дзевятчанка);

-вырабе лялькі «Купаўка» (Іна Пацынка);

-мастацкай кераміцы «Млын» (Юліана Васюхоўская).

Кожны спецыяліст атрымаў СЕРТЫФІКАТ за ўдзел. Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры» ГРАМАТУ ўдзельніка гадавога цыкла лонгмобаў.

Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!

 

Новости центра

Больше новостей