САПРАЎДЫ ЗІМОВЫ ЦУД

13 лютага ў Слонімскім раённым цэнтры культуры адбылася выстава-прэзентацыя «Прастора зімы» творчага аб’яднання слонімскіх мастакоў «АРТ-Слонім».
   З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася начальнік аддзела культуры Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Васільеўна Данільчык.
   Кожны мастак па-свойму таленавіта раскрыў тэму зімовага часу, калі прырода адпачывае і разам з тым з’яўляецца натхненнем для творчасці!

Казачныя выяўленні беларускіх Каляд, птушкі, гарадскія зімовыя сюжэты і вясковыя замалёўкі адлюстраваны ў кожнай з работ!

Наведаць выставу і захапіцца талентам нашых таленавітых мастакоў можа кожны жадаючы! «Прастора зімы» будзе радаваць прыхільнікаў выяўленчага мастацтва на працягу лютага і нават ў сакавіку!

 

Новости центра

Больше новостей