ШКОЛА ВУЧОБЫ

У Слонімскім раёне распачаўся Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам!” І адкрылі яго смачна!

Першай падзеяй стала ШКОЛА ВУЧОБЫ, для спецыялістаў клубных устаноў, на тэму: “Беларуская нацыянальная кухня: асаблівасці, традыцыі і сучаснасць”.

Выступоўцы расказалі пра кулінарныя асаблівасці кожнага рэгіёна Беларусі;

пра традыцыйныя рытуалы і этыкет за сталом;

пра старадаўнюю Слонімскую кухню.

Усе прысутныя паспрабавалі стравы, прыгатаваныя па мясцовым рэцэптам — дранікі, бульбяныя аладкі, ламанцы і Слонімскі каравай!

Падчас школы вучобы адбылася прэзентацыя метадычнага выдання — зборнік рэцэптаў “Традыцыйная кухня Слонімшчыны”.

Што далей?

Атрыманыя веды ўжо хутка ўвасобяцца на пляцоўках з традыцыйнай ежай на нашых брэндавых святах!

А тыдзень традыцыйнай культуры толькі набірае свае абароты!

#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры

#БеларускаяКухняСлонімшчыны

#КожнаяПятніцаРоднаеСваё

 

Новости центра

Больше новостей