СВЯТА БУЛЬБЫ - “БУЛЬБЯНЫ РАЗГУЛЯЙ!”

Сёлета ў гасцінным аграгарадку Новадзевяткавічы ўжо ў пяты, юбілейны, раз зладзілі яркае і незабыўнае свята бульбы “Бульбяны разгуляй!”

Гумарыстычны дуэт вясёлых суседачак не даваў сумаваць гасцям ні хвіліны, ладзячы вясёлыя конкурсы з азартнымі выпрабаваннямі і падарункамі.

На гасціных падворках гаспадыні ў чарговы раз даказалі, што з бульбы можна прыгатаваць сотні кулінарных шэдэўраў: ад залацістых дранікаў і духмянай бабкі да крэатыўных закусак.

Актыўнасці хапіла кожнаму: гульнёвыя пляцоўкі, яскравыя фотазоны, вясёлыя танцы.

Сваё майстэрства і задор дарылі артысты клубнай самадзейнасці і народны вакальны ансамбль “Славяначка”.

Дзякуй кожнаму, хто раздзяліў з намі гэта смачнае і незабыўнае свята!

 

ФОТАФАКТ

СВЯТА БУЛЬБЫ “БУЛЬБЯНЫ РАЗГУЛЯЙ!”

Аг. Новадзевяткавічы Слонімскага раёна.

ВІДЭААГЛЯД СВЯТА БУЛЬБЫ
“БУЛЬБЯНЫ РАЗГУЛЯЙ”

Аг. Новадзевяткавічы Слонімскага раёна.

Новости центра

Больше новостей