СВЯТА НАРОДНАЙ ПЕСНІ

18 ліпеня аграгарадок Васілевічы ў другі раз стаў музычным цэнтрам Слонімшчыны! Тут з вялікім поспехам прайшло свята народнай песні “Песня — душа народа”.

Гледачы акунуліся ў чароўны свет народных песен, адчулі іх глыбіню і прыгажосць. Выступленні народных і ўзорных калектываў Слонімшчыны кранулі сэрцы кожнага — гучанне было шчырым, непаўторным і родным.

Цудоўным дапаўненнем свята сталі беларускія гульні, майстар-клас па народных мастацкіх рамёствах, “Васілёўскія прысмакі”, побытавыя танцы і яскравыя фотазоны.

З вялікім азартам госці паўдзельнічалі ў праграме «Адгадай мелодыю», дзе кожны змог выканаць любімыя народныя матывы.

Гэта быў дзень, напоўнены шчырай любоўю да роднай культуры, якая жыве ў песнях, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

 

Відэаагляд свята народнай песні “ПЕСНЯ — ДУША НАРОДА”, аг.Васілевічы.

 

Новости центра

Больше новостей