ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ

На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

Напярэдадні Вялікадня Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй. Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў: “Пасха” — пірог для асвячэння; “Крыжык” — пірог для памерлых продкаў; “Пляцёнка” — пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” — для дзетак; “Мазурка” — пірог для гасцей; “Чырвоная горка” — пірог для хатняй жывёлы.

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё

#ДзеньРоднагаСвайго

 

Новости центра

Больше новостей