ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ!

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Маленькія жыхары в.Паўлава і аг.Навасёлкі завіталі ў этнагасцёўню да ўдзельніц народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы».

Гасцей чакала займальная анімацыйная праграма “Цуда-печка” з майстар-класам “Чароўныя шышачкі”.

Пакуль дзіцячыя пальчыкі стваралі свае першыя цеставыя шэдэўры, майстрыхі распавядалі пра абрадавую моц каравая і гісторыю знакамітых паўлаўскіх караваяў.

 

Новости центра

Больше новостей