ВЯСНУ СУСТРАКАЕМ, ПТУШАК ЗАКЛІКАЕМ!

Па народным календары 22 сакавіка — свята “Саракі”. Нашы продкі верылі, што менавіта ў гэты дзень з выраю вяртаюцца сорак першых птушак, а на сваіх крылах яны нясуць сапраўднае веснавое цяпло.

Каб годна сустрэць вясну і захаваць старажытныя беларускія традыцыі, удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі фальклорную праграму “Саракі” для аднавяскоўцаў.

Дзеці і дарослыя разам ляпілі з цеста птушак — сімвал абуджэння прыроды.

Згулялі ў народныя гульні і забавы, вадзілі карагоды і спявалі вяснянкі.

Па даўняй традыцыі падкідвалі выпечаных жаўрукоў на каляровай посцілцы, каб птушкі хутчэй пачулі заклік і прынеслі лета.

Новости центра

Больше новостей