ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У рамках адкрытага пасяджэння аматарскага аб’яднання «Спадчына» адбылася творчая сустрэча з мастаком і іканапісцам Уладзімірам Кавальчуком.
«Ад сэрца да сэрца» — такую назву мела мерапрыемства, бо сапраўды работы, якія дэманстраваў майстар, дораць пачуцці спакою, сардэчнай цеплыні і дабра, а прадстаўлены былі пейзажы з выявамі мясцін, у якіх ён пабываў.

Таксама Уладзімір Міхайлавіч паказваў фотаздымкі храмаў, якія ён распісваў.

Аўдыторыя шчыра цікавілася ў майстра пра крыніцы жыццёвай энергіі, бо нягледзячы на тое, што Уладзіміру Міхайлавічу ўжо споўнілася 80 год, ён актыўна працягвае творчую дзейнасць.

А падчас майстар-класа таленавіты мастак з Жыровіц дзяліўся прыёмамі дэкаратыўнага роспісу.

 

Новости центра

Больше новостей