ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылося адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых работ сямей Новік, Філітовіч, Руткоўскіх, Салейка «НАША СЯМ’Я — НАША МАСТАЦТВА», прысвечанай Міжнароднаму дню сям’і.

Таленавітыя сем’і прадставілі на выставе работы выкананыя ў тэхніках: жывапіс, разьба па дрэве, інкрустацыя саломкай, графіка, выцінанка, мастацкая кераміка, мастацтва вырабу карцін выбельваннем, у змяшаных тэхніках.

Правялі традыцыйныя майстар-класы па выцінанцы — Людміла Руткоўская — носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускае мастацтва выцінанкі», інкрустацыі саломкай — Марына Філітовіч.

Надзея Салейка выканала для прысутных аўтарскія кампазіцыі «Не говори», «Рыцарю моей жизни».

Сустрэча з крэатыўнымі прадстаўнікамі творчых сямей прайшла ў цёплай утульнай абстаноўцы, насычана і пазнавальна. Сямейная творчасць аб’ядноўвае!

Выстаўку «Наша сям’я — наша мастацтва» можна наведаць па 29 мая. Сардэчна запрашаем!

 

Новости центра

Больше новостей