ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

ДЗІЎНЫ МІР КАЗАК

 

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі майстра па вышыўцы Валянціны Паўлаўны Бондар.

Творчасцю майстар захапілася ў маладым узросце, пасля заканчэння Калінінградскага

ўніверсітэта, дзе яна вучылася на акіянолага.

Валянціна Паўлаўна самастойна засвоіла вышыўку крыжом.

За шмат гадоў умелымі рукамі майстра створана мноства вышытых работ на разнастайныя тэмы: сюжэты па літаратурных творах, партрэты знакамітых мастакоў і славутых людзей, пейзажныя замалёўкі, нацюрморты, народныя промыслы і іншае.

Але ў выставачнай зале дэманструецца цыкл работ па казках. І менавіта гэта калекцыя найбольш цікава для дзяцей.

Малыя наведвальнікі персанальнай выстаўкі з захапленнем разглядалі цікавыя сюжэты, з ахвотай разважалі з майстрам аб творчасці і былі вельмі ўдзячныя за падарожжа ў дзіўны мір казак.

Запрашаем наведаць выстаўку «Дзіўны мір казак» па 30 чэрвеня!

 

Новости центра

Больше новостей