ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Падчас летніх канікулаў майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі займальныя майстар-класы па дэкаратыўным роспісе і дэкупажы для дзяцей адпачываючых у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Бригантина» Сярэдняй школы №8 імя М.Т.Анішчыка.

Дзеці з задавальненнем малявалі фарбамі паштоўкі па матывах агоўскага роспісу і крэатыўна ўпрыгожвалі алоўніцы.

Пазнавальна і карысна прайшоў час!

 

Новости центра

Больше новостей