ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Вера Дзевятчанка прыняла ўдзел у школе вучобы па ткацтве пояса, якая адбылася на базе аддзела рамёстваў Зэльвенскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Вера Адамаўна прэзентавала сваю калекцыю паясоў, якія саткала па матывах старажытных паясоў Слонімшчыны, а таксама дзялілася сакрэтамі снавання, закладкі ўзора і цікавымі звесткамі пра паясы, што былі знойдзены падчас этнаграфі

чных экспедыцый у сваім раёне.

Падобныя сустрэчы дазваляюць перадаваць вопыт, прывабліваць маладое пакаленне да традыцыйных рамёстваў і шанаваць родную культуру.

 

Новости центра

Больше новостей