ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі выстаўку народных мастацкіх рамёстваў  для гасцей і ўсіх прысутных на пашыраным паседжанні рады аддзела культуры Слонімскага раённага выканаўчага камітэта па выніках работы сферы культуры за 2025 год.

Майстрыхі прадэманстравалі традыцыйныя майстар-класы па:
— вышыўцы (Народны майстар Рэспублікі Беларусь Алена Міхед);
— мастацкай кераміцы (майстар народных мастацкіх рамёстваў Юліана Васюхоўская);
— выцінанцы (носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускае мастацтва выцінанкі» (Людміла Руткоўская).

 

Новости центра

Больше новостей