ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ

 

Урамках тыдня традыцыйнай культуры «Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам» майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўныя праграмы «Ад мінулага да сучаснага» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Умные детки» Гімназіі №1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма.

Дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, якімі карысталіся калісьці нашы продкі, народнымі рамёствамі, паспрабавалі свае сілы ў размінанні саматканага льнянога палатна, навіванні ніткі на цэўку.

Народны майстар Беларусі Алена Міхед прадэманстравала юным наведвальнікам працэс ткацтва на старажытных кроснах.

Таксама, дзеці з інтарэсам і захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны.

#КУЛЬТУРАСЛОНІМШЧЫНЫ

 #ТРАДЫЦЫІПРОДКАУЗБЕРАГАЕМРАЗАМ

 

Новости центра

Больше новостей