ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму «Ад мінулага да сучаснага» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Удзячныя нашчадкі» Новадзевяткавіцкай сярэдняй школы імя Б.Т.Пішчыкевіча Слонімскага раёна.

Дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, якімі карысталіся калісьці нашы продкі, народнымі рамёствамі, паспрабавалі свае сілы ў размінанні саматканага льнянога палатна, навіванні ніткі на цэўку.

Народны майстар Беларусі па вышыўцы Алена Міхед прадэманстравала дзецям працэс ткацтва на старажытных кроснах, расказала як раней жанчыны мылі і адбельвалі льняны тэкстыль.

Таксама дзеці з інтарэсам і захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны.

З радасцю разгадвалі загадкі і гулялі ў вясёлыя гульні.

 

Новости центра

Больше новостей