ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА "Ад мінулага да сучаснага"

Выставачную залу Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера «Юны археолаг» Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма. Удзельнікі інтэрактыўнай праграмы акунуліся ў атмасферу старажытнасці:

яны здзейснілі падарожжа ў свет беларускага быту і рамёстваў,

упэўніліся, наколькі багата беларуская традыцыйная культура,

даведаліся пра няпросты шлях стварэння саматканага палатна — ад ільнянога насення да ткацтва на кроснах.

Таксама дзяцей уразіла разнастайнасць і прыгажосць вырабаў, якія створаны ў традыцыйных тэхніках: саломапляценне і лозапляценне, ганчарства і мастацкая кераміка, вышыўка і карункапляценне, традыцыйны роспіс па тканіне і шкле.

«Юныя археолагі» былі надзвычай зацікаўленай і ўдзячнай аўдыторыяй.

РОДНАЯ КУЛЬТУРА

РОДНЫЯ РАМЁСТВЫ

РОДНАЯ ГІСТОРЫЯ

#ДзеньРоднагаСвайго

 #КожнаяПятніцаРоднаеСваё

 

Новости центра

Больше новостей