МАСТАЦТВА ГЛІНЫ І АГНЮ

Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўская прымае ўдзел у Свяце ганчара «Мастацтва гліны і агню», якое праходзіць у гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна: менавіта гэтае мястэчка некалі было буйным ганчарным цэнтрам.

Пляцоўка свята ператварылася ў сапраўдную майстэрню пад адкрытым небам, дзе ў рэальным часе спаборнічаюць керамісты і ганчары: майстар са Слоніма ўдзельнічае ў намінацыі «Керамічная цацка» і стварае ляльку-бразготку «Клапатлівая маці». Жадаем поспеху!

 #ЯднаемсяРамёствамі

#КультураСлонімшчыны

 

Новости центра

Больше новостей