Культурная деятельность

14 жніўня ў аграгарадку Наваселкі Слонімскага раёна адбылося свята «Паўлаўскі каравай». Пачалося яно з абрадаў: “Засеўкі”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, “Выпечка каравая”. А затым гасцей віталі хлебам і соллю. На свяце ўсе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі выпечкі Паўлаўскіх караваеў і аграгарадкоў Слонімскага раёна. Падчас свята праводзіліся майстар-класы, на якіх рамеснікі пазнаемілі з тэхнікай саломапляцення, вышыўкі і вязання. Адбыўся і конкурс-прэзентацыя сярод аграгарадкоў Слонімшчыны «Традыцыйная мясцовая выпечка». Госці з задавальненнем каштавалі печыва.

Культурная деятельность

Больше культурной деятельности