Культурная деятельность

Першы фестываль «Паўлаўскі каравай» адбыўся 15 снежня 2017 года і з’явіўся лагічным завяршэннем першай і найбольш важкай часткі рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Адраджэнне і папулярызацыя нематэрыяльнай спадчыны Слонімскага раёна (абрад выпечкі Паўлаўскіх караваяў)».

У межах дадзенай ініцыятывы была створана караавйная гасцёўня, дзе маецца ўсё неабходнае для выпечкі традыцыйнага каравая мясцовасці па-над Шчарай.

Падчас фестывалю адбылося ўрачыстае адкрыццё каравайнай гасцёўні.

Гонар запаліць агонь у новай печы — сэрцы каравайнай гасцёўні — быў прадастаўлены старшыні раённага выканаўчага камітэта Алегу Мечыслававічу Таргонскаму. Глава раёна павіншаваў «Чараўніц-Каравайніц» з такім цудоўным набыткам, як гасцёўня, а ўсіх удзельнікаў імпрэзы — са святам караваю.

А.М. Таргонскі шчыра падзякаваў удзельніц народнага аматарскага аб’яднання за ўнёсак захавання народных традыцый Слонімшчыны.

На свяце майстрыхі прадставілі чатыры караваі: вясельны, траецкі, гасцявы і велікодны. Госці фестывалю з радасцю каштавалі і ацэньвалі цудоўную выпечку.

 

Культурная деятельность

Больше культурной деятельности