ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА
«ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА»
16.12.2016 г. у памяшканні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры.
ДУК “Слонімскі раённы цэнтркультуры, народнай творчасці і рамёстваў” прадставіў на пасяджэнні рады элемент НКС “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна абрадавае печыва”. Рашэннем рады ад 16.12.2016 № 11-01-01/13 дадзены элемент увайшоў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне іграе важную ролю як для мясцовай супольнасці, так і для носьбітаў традыцыі, а таксама для тых, каму яна становіцца неабходнай у пэўных абставінах.Сакральная функцыя традыцыі выпечкі караваяў раскрываецца, акрамя асноўнага працэсу прыгатавання, праз мясцовыя замовы, каравайныяпесні.
Паўлаўскія каравайніцы выпякаюць караваі на розныя патрэбы: вяселле, Вялікдзень (булкі, пірагі — “Пасха”,“Крыжык”, “Мазурка”, “Пляцёнка”, “Бабкіны пірагі”, “Чырвоная горка”),Троіцу (“Траецкі”), а таксама для сустрэчы гасцей. Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі і прымаўкамі, якіх каравайніцы прытрымліваюцца гэтак жа, як і канкрэтнай рэцэптуры.
Галоўнае месца сяродкараваяў займае ВЯСЕЛЬНЫ КАРАВАЙ – самы працаёмкі і дэкарыраваны фігуркамі з цеста“шышкамі”. Звычайна яго выпякаюць некалькі дзён: у першы – падрыхтоўка(прапальванне печы), у другі – замешванне цеста для каравая, асобна для “шышак”іх выраб і выпяканне “шышак” і каравая, у трэці – упрыгожванне маленькіх караваяў і галоўнага каравая, які важыў да 16 кг. Колькасць шышак на вясельным караваі даходзіла да 600 адзінак. Птушкі – сімвал будучых дзяцей, калоссі –сімвал дабрабыту, кветкі – для радаснага жыцця.
ГАСЦЯВЫ КАРАВАЙ па рэцэптуры і дэкарыраванню падобны давясельнага.
Але часам у яго аздоблен не дабаўляюць кветкі, вырабленыя з яркіх стужак, а з прэснага цеста складаюць памятныя надпісы, альбо сімвалы свят.
ВЯЛІКОДНЫЯ КАРАВАІ (пірагі) рэцэптаў якіх шмат існуе ў вёсках Слонімшчыны. Вялікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую Чырвоную пятніцу. Яны бываюць рознай формы і кожны мае свае ўпрыгожванні:
- пірог “Пасха” – круглай формы,высокі, на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, для разгаўлення;
- пірог “Крыжык” – высокі пірог круглай формы, на версе выява крыжа, выпякаецца для памерлых родзічаў;
- пірог “Мазурка” – круглай формы, выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны;
- пірог “Пляцёнка” – круглай формы, зверху пераплецены жгутамі. Прызначаецца для частавання валачобнікаў;
- бабкіны пірагі – круглай формы, зверху аздоблены фігуркамі жывёл, кветачак. Выпякаецца для частавання дзяцей ;
- “Чырвоная горка” – пірог ззамочанага аўса, у які клаліся чырвоныя яйкі. Прызначаецца для жывёл, як засцярог ад сурок.
ТРАЕЦКІ КАРАВАЙ. На сёмуху і ўнаш час выпякаюцца летнія булкі – пірог “Траецкі”. Штодатычыць яго рэцэпта, то адметнай рысай тут з’яўляецца дабаўленне тварагу,карыцы і ўпрыгожванне зелянінай.
Захавальнікамі, носьбітамі, транслятарамі традыцыі выпечкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклёрнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры”.
2025 ГОД
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
ПРА НАС ПІШУЦЬ — БЕЛТА і газета “7 ДНЕЙ”
https://belta.by/kaleidoscope/view/kuda-poehat-chtoby-vkusno-poest-753711-2025

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №7 г.Слоніма, каб пазнаёміцца з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Слонімшчыны.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак цікавую анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА”, якая ўключала ў сябе майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”, знаёмства з побытам нашых продкаў, а таксама цікавыя гульні і забавы.
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца Маленькія госці з г.Слоніма завіталі ў этнагасцёўню “Каравайніцкая” да ўдзельніц народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы». Гасцей чакала займальная анімацыйная праграма “Цуда-печка” з падарожжам па этнагасцёўні, традыцыйнымі гульнямі і цікавым майстар-класам па вырабе “шышак” для ўпрыгожвання каравая.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №8 г.Слоніма, каб пазнаёміцца з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Слонімшчыны.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак цікавую анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” з гульнямі і забавамі, а таксама майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для маленькіх гасцей з г.Слоніма займальную анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” з гульнямі і забавамі, здзейснілі падарожжа па этнагасцёўні, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №2 г.Слоніма, каб дакрануцца да нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімшчыны.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для гасцей займальную анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА”, дзе пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, здзейснілі падарожжа па этнагасцёўні, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
2024 ГОД
КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ
Снежань — месяц гастранамічнага турызма!
Спяшым Вас пазнаёміць з традыцыйным печывам Слонімскага раёна.
На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі да пэўнай нагоды ды на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей.
Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва, сакральная напаўняючая абраду выпечкі былі высока адзначаны і ўключанны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.
Носьбітамі і транслятарамі ўнікальнай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.
Бліжэй пазнаёміцца з традыцыйным печывам, прадэгуставаць караваі, прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “шышак” на каравай і многае іншае Вы зможаце на фестывалі “Паўлаўскі каравай”, які пройдзе 19 ліпеня 2025 года ў аграгарадку Навасёлкі.
СЛОНІМСКІЯ КАРАВАЙНІЦЫ ЗАЧАРОЎВАЮЦЬ СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ
УДЗЕЛЬНІЦЫ НАРОДНАГА ФАЛЬКЛОРНАГА КАЛЕКТЫВУ “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” прынялі ўдзел у тэлеперадачы “ДОБРЫ ВЕЧАР” на тэлеканале Беларусь 1.
Поўны выпуск перадачы можна паглядзець па спасылцы
КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ
Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню, у госці да ўдзельніц народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ”, завіталі карэспандэнты тэлеперадачы “КАК ДОМА” тэлеканала БЕЛАРУСЬ 2, каб пазнаёміцца з носьбітамі традыцый выпечкі караваяў на Слонімшчыне, паспрабаваць знакамітыя Паўлаўскія караваі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу “шышак” для ўпрыгожвання каравая.
ВІДЭЯАГЛЯД
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” — НОСЬБІТЫ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ “ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА” — правялі фальклорную праграму “Традыцыі Паўлаўскай зямлі”. Каравайніцы пазнаёмілі гасцей са сваёй дзейнасцю, з традыцыяй выпечкі караваяў, што бытуе на Слонімшчыне. Дзеці атрымалі вялікае ўражанее ад знаёмства з носьбітамі, а таксама з захапленнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай, актыўна патанчылі побытавыя танцы і згулялі ў беларускія гульні.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Народны фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры сустрэў абрадавым прывітаннем удзельнікаў выязнога семінара па Гродзенскай вобласці “Прэзентацыя турыстычнага патэнцыяла Слонімшчыны”. Удзельніцы калектыву пазнаёмілі прысутных з традыцыяй выпечкі Паўлаўскіх караваяў і правялі для іх майстар-клас па вырабе “шышак”, “птушак”, “кветак” для ўпрыгожвання караваяў.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ФОТАФАКТ
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА.
У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 класаў Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, дзе ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі іх з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне. Дзеці прымалі ўдзел у гульнях, з цікавасцю разглядалі прадметы сялянскага побыту, з захапленнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў”, дзе пазнаёмілі падлеткаў з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю прысутныя разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і рупліва працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай.
ДЗЕ ЗВЫЧАІ ШАНУЮЦЬ, ТАМ ВЕСЕЛА ЖЫВУЦЬ
Жыхары аграгарадка Навасёлкі далучыліся да агульнаабласной акцыі “ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: вучымся разам з бацькамі”, прыняўшы ўдзел у сямейных вячорках “Дзе звычаі шануюць, там весела жывуць”. Разам з удзельнікамі дзіцячага аматарскага аб’яднання «Чароўны каравайчык» і ўдзельнікамі народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» дарослыя рупліва працавалі над вырабам “шышак” на каравай.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: МОЛАДЗЬ І НОСЬБІТЫ
Сёння ў выставачнай зале Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Нематэрыяльная культурная спадчына Слонімшчыны», арганізаванай аддзелам рамёстваў. На выстаўцы кожны жадаючы змог дакрануцца да нашай спадчыны і пазнаёміцца з элементамі НКС і іх носьбітамі:
«Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва» (носьбіты — народны фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы»)
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
“КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ”
ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ. ТВОРЧАСЦІ НЕ ЗГАСНУЦЬ, ТРАДЫЦЫІ ЖЫЦЬ!
У нядзельны вечарок паўлаўская этнагасцёўня “КАРАВАЙНІЦКАЯ” напоўнілася прыемнай цеплынёй і цягучым водарам свежаспечаных “шышак” — тое ГАЛОЎНЫЯ НОСЬБІТЫ каравайнай традыцыі Слонімшчыны — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” — і іх маленькія ПЕРАЕМНІКІ — удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК” — сабраліся на фальклорных вячорках “Паўлаўскі каравай — повязь часоў”. Рупліва ладзілася справа і “шышкі” спраўна запаўнялі формачкі. А пакуль будучыя ўпрыгожванні для каравая апякаліся, старэйшыя каравайніцы дзяліліся з малодшымі важнымі парадамі па выпечцы караваяў. Напрыканцы вечара дзеці з імпэтам дапамагалі каравайніцам упрыгожваць знакаміты Паўлаўскі каравай.
СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
Народны фальклорны калектыў “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” Навасёлкаўскага цэнтра культуры прыняў удзел у конкурсе фальклорнага мастацтва “ГАЛАСЫ ПРОДКАЎ ЖЫВУЦЬ У СЭРЦЫ” у рамках абласнога фестывалю традыцыйнай культуры “СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”.
РАЗАМ ЗАХОЎВАЦЬ І ЗБЕРАГАЦЬ!
7 верасня ўсіх жыхароў і гасцей горада Гродна запрашаем на абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, каб пазнаёміцца з элементам НКС «ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА».
На Слонімшчыне спакон вякоў захавалася традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу, і для сустрэчы гасцей.
Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі, прымаўкамі і малітвамі.
На сённяшні дзень галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.
Носьбіты запрашаюць усіх жадаючых паласавацца караваямі, набыць рэцэптуру, і прыняць удзел у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў для аздаблення караваяў.
СЛОНІМСКІЯ КАРАВАІ — ГЭТА БРЭНД ПАНЯМОННЯ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» прынялі ўдзел у каравай-фэсце «Бацькава булка» г. Свіслач і прадэмастравалі элемент нематэрыльнай культурнай каштоўнасці “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне”, а таксама правялі майстар-клас па вырабу “шышак” для аздаблення караваяў.
У АБ'ЕКТЫВЕ
ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ ДЭМАНСТРУЮЦЬ АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЯСЕЛЬНАГА КАРАВАЯ для новага сямейна-музычнага шоў “Добры вечар” тэлеканала БЕЛАРУСЬ 1. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі карэспандэнты БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ, каб сустрэцца з галоўнымі носьбітамі і пазнаёміцца з традыцыяй выпечкі караваяў на Слонімшчыне.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” прыняў удзел ў ХІІ Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” сустрэлі абрадавым прывітаннем і ўручылі Слонімскі гасцявы каравай членам замежнай дэлегацыі горада Цін’ян правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі, якую ўзначаліў старшыня Народнай урады Чжоў Цзіцзюнь, у рамках святочных мерапрыемстваў з нагоды 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
НАРОДНЫЙ ФОЛЬКЛОРНЫЙ КОЛЛЕКТИВ "ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ" НА XIV РЕСПУБЛИКАНСКОМ ФЕСТИВАЛЕ НАЦИОНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР
Во второй день Республиканского фестиваля национальных культур Павловские мастерицы, главные хранители традиции нематериального культурного наследия «Традиция выпечки караваев на Слонимщине», участники народного фольклорного коллектива «Чараўніцы-каравайніцы» знакомят гостей фестиваля со знаменитыми Слонимскими караваями — Гостевым, Свадебным, Пасхальными и Троицким, испеченными по стародавней традиции, которая спокон веков передавалась с поколения в поколение. «Чараўніцы-каравайніцы» приглашают на подворье, чтобы полюбоваться караваями на выставке, попробовать их на вкус и конечно же принять участие в мастер-классе по изготовлению украшений на каравай и изготовить собственноручно «шишки», «цветочки», «птички», а также узнать секрет выпечки караваев от главных носителей традиции и приобрести каравай.
ХІV РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР
Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” прымае ўдзел у ХІV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна.
Пабачыць і паласавацца знакамітымі Паўлаўскімі караваямі, а таксама наведаць майстар-клас па вырабе “шышак” вы зможаце на падворку Гродзенскай вобласці “Вясельнае печыва Гродзеншчыны”.
СВЯТА РАМЁСТВАЎ
У цэнтры Слоніма адбылося свята рамёстваў «З крыніц адвечных прыгажосці», якое сабрала таленавітых майстроў з горада Слоніма і Мастоў.
Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне» запрасілі палюбавацца на абрадавыя караваі, пакаштавацца імі і канешне паспрабаваць зрабіць упрыгожванні да іх.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні трэціх класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, каб наведаць анімацыйную праграму “Цуда-печка”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння на анімацыйную праграму “Цуда-печка” ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 «Б» классу ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі прысутных з гісторыяй традыцый выпечкі караваяў на Слонімшчыне. З цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў.
АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ
На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.
Сёння, напярэдадні Вялікадня, у “гарачую” пятніцу, Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй. Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў: “Пасха” — пірог для асвячэння; “Крыжык” — пірог для памерлых продкаў; “Пляцёнка” — пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” — для дзетак; “Мазурка” — пірог для гасцей; “Чырвоная горка” — пірог для хатняй жывёлы.
ГРОДЗЕНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ ДА СВЯТА ВЯЛІКАДНЯ
НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” Навасёлкаўскага цэнтра культуры, прыняў удзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
“Чараўніцы-каравайніцы” з фальклорнай праграмай “Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень, за Вялікдзень” выступілі на галоўнай сцэне і пазнаёмілі ўсіх прысутных з мясцовымі звычаямі і абрадамі, а таксама пачаставалі духмянымі Паўлаўскімі караваямі.
ВІДЭЯЗАМАЛЁЎКІ
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. На анімацыйную праграму “Цуда-печка” ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні першых класаў ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцый выпечкі на Слонімшчыне, прадметамі сялянскага побыту. Дзеткі з задавальненнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў і прымалі ўдзел у традыцыйных гульнях.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ФОТАФАКТ
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА.
У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 4Б класса Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння на анімацыйную праграму “Цуда-печка” ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні першых класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях. З захапленнем наведвальнікі працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў. Напрыканцы ўсе прысутныя паласаваліся Паўлаўскімі прысмакамі.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак анімацыйную праграму “Цуда-печка”, дзе пазнаёмілі іх з традыцыямі мясцовага обрадавага печыва, згулялі разам у народныя гульні. Асабліва цікавай стала для дзяцей спроба ўласнага вырабу “шышак” для аздаблення караваяў.
ФОТОФАКТ
Павловский свадебный каравай — народного фольклорного коллектива “Чараўніцы-каравайніцы”, как элемент нематериального культурного наследия, представлен на экспозиции Гродненской области, в городе Москве на ВДНХ, в рамках Международной выставки-форума «Россия».
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 8 класа сярэдняй школы №2 г.Слоніма, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў”. Падлеткі з цікавасцю слухалі пра гісторыю традыцыйнага печыва Слонімшчыны, прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях, а таксама працавалі над вырабам “шышак” для аздаблення караваяў.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ
Стала вельмі добрай традыцыяй, у нядзельны вечарок у этнагасцёўню “Каравайніцкая” запрашаць гасцей Паўлаўскай зямлі. Галоўныя носьбіты каравайных цудаў — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-караваніцы” і іх галоўныя пераемнікі — удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чароўны каравайчык”, выраблялі ўпрыгожванні для караваяў на фальклорных вячорках “Паўлаўскі каравай — сувязь пакаленняў”. Пад трэск дроў у печы ад старэйшых каравайніц гучалі розныя цікавыя гісторыі пра караваі. А на прыканцы вечара ўсім прысутным дазволілі ўпрыгожыць знакаміты Паўлаўскі каравай.
НАШИ НАГРАДЫ
Кириенко Дарья Викторовна — руководитель народного фольклорного коллектива «ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ» ГУК «Слонимский районный центр культуры, народного творчества и ремёсел» награждена премией имени А.И.Дубко Гродненского облисполкома «За творческие достижения в сфере культуры и искусства» в номинации «Художественный руководитель народного (заслуженного) любительского коллектива года». Участницы народного фольклорного коллектива «ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ» приняли участие с выставкой караваев и обрядовым приветствием.
ВІДЭАФАКТ
2023 ГОД
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ
У нядзельны вечарок этнагасцёўня “КАРАВАЙНІЦКАЯ” напоўнілася водарам свежаспечаных “шышак”, якія сёння выраблялі на фальклорных вячорках НОСЬБІТЫ- удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” і ПЕРАЕМНІКІ — удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК” “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваеў”. Пад трэск дроў у печы вельмі меладычна гучалі мясцовыя песні. А на прыканцы вячорак усе разам упрыгожылі елку саламянымі цацкамі, зробленымі сваімі рукамі.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 9 “А” і 9 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў”. Дзеці з інтарэсам слухалі пра гісторыю духмянага скарба Слонімшчыны, з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” для аздаблення караваяў, а напрыканцы з захапленнем прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях і танцах.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
СУСТРЭЧА ГАСЦЕЙ
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” абрадавым прывітаннем сустрэлі гасцей “Каласавіны-2023” — унучку народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Веру Данілаўну Міцкевіч, дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Мацяс Ірыну Уладзіміраўну і Міцкевіч Васіліну Валер’еўну — галоўнага захавальніка фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Каравайніцы пазнаёмілі прысутных з Паўлаўскімі караваямі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” прыняў удзел у дзясятым юбілейным “Свяце млынароў” у аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна, дзе прадставіў Слонімскі гасцявы каравай і быў адзначаны ДЫПЛОМАМ ІІ ступені ў намінацыі “Хлебнае багацце Гродзеншчыны”.
НАШЫ УЗНАГАРОДЫ!
Народны фальклорны калектыў “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” атрымаў ДЫПЛОМ “За зберажэнне і папулярызацыю народных традыцый” на абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца — 2023” у рамках ІІ адкрытага абласнога фальклорнага форума.
НАШЫ НА ВІЦЕБШЧЫНЕ
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” прымаюць удзел у ІІ адкрытым абласным фальклорным форуме і ў абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца – 2023“, якія праходзяць у г.Дуброўна на базе раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна. На форуме майстрыхі прадстаўляюць элемент НКС “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне”, а менавіта “Вясельны каравай”.
ВІНШАВАННЕ ГАЛОЎНЫХ НОСЬБІТАЎ ТРАДЫЦЫІ
У рамках 13 абласной дэкады “Залаты ўзрост”, прысвечанай Дню пажылых людзей, кіраўнік народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” павіншавала са святам СТАРЭЙШЫХ КАРАВАЙНІЦ, ГАЛОЎНЫХ НОСЬБІТАЎ ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ ПАЎЛАЎСКІХ КАРАВАЯЎ — Ерамейчык Галіну Дзмітрыеўну і Пятліцкую Марыю Іванаўну.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Народны фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы» і адна з старэйшых носьбітаў элемента «Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне» — Лагуцік Лілія Тадэўшэўна прынялі ўдзел у каравай-фэсце «Бацькава булка» г. Свіслач. У выстаўцы-конкурсе «Матулін каравай»
Лілія Тадэўшэўна была ўзнагароджана ️ДЫПЛОМАМ І СТУПЕНІ
Буднік Галіна Іванаўна — майстар народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» узнагароджана ДЫПЛОМАМ ЗА ЎДЗЕЛ;
«Чараўніцы-каравайніцы» атрымалі ДЫПЛОМ ЗА ЎДЗЕЛ У НАМІНАЦЫІ «КУЛІНАРНАЯ СПАДЧЫНА».
ПАЎЛАЎСКІЯ КАРАВАІ Ў ПАЛАЦЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці распачала сваю дзейнасць выстава “Хлеб. Мір. Стварэнне”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На выставе прадстаўлены ЭЛЕМЕНТ НКС “ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА”, а менавіта “Гасцявы”, “Вясельны”, “Траецкі” і “Велікодны” караваі, якія выпеклі галоўныя носьбіты традыцыі — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ”.
ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
На Слонімшчыне спакон вякоў захавалася традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу, і для сустрэчы гасцей.
На сённяшні дзень галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”. Жанчыны незвычайныя самародкі, тварцы ў сваёй справе і галоўнай задачай для іх з’яўляецца адраджэнне традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне, захаванне і перадача традыцыі маладому пакаленню, праз правядзенне розных культурных мерапрыемстваў.
Калектыў быў створаны ў 1983 годзе, заснавальнікам і першым кіраўніком стала Мудрацова Ларыса Вікенцьеўна. Пад яе кіраўніцтвам у 2002 г. калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. 11 чэрвеня калектыў адзначыў свой 40-гадовы юбілей.
“Чараўніцы-каравайніцы” — актыўныя ўдзельнікі рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх свят і фестываляў, а Паўлаўскія караваі і Паўлаўская этнагасцёўня даўно сталі брэндам Панямоння.
ВЫТОКІ. КРОК ДА АЛІМПУ
Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры сустрэў абрадавым прывітаннем дзесяткі журналістаў з рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, якія прыехалі ў Слонім у пятніцу, 16 чэрвеня, на асвятленне культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокi». Пад час прэс-тура ўдзельніцы калектыву пазнаёмілі прадстаўнікоў СМІ з традыцыяй выпечкі Паўлаўскіх караваяў і правялі для іх майстар-клас па вырабе “шышак”, “птушак”, “кветак” для ўпрыгожвання караваяў.
ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “АД ДАЎНІНЫ ДА НАШЫХ ДЗЁН” ПРАЦЯГВАЕЦЦА НА СЛОНІМШЧЫНЕ.
У Паўлаўскую этнагасцёўню да караваійніц завіталі вучні 1 класа СШ №10 г.Слоніма. Падчас анімацыйнай праграмы дзеці даведаліся пра традыцыі выпечкі мясцовых караваяў, паспрабавалі самастойна вырабіць “шышкі”, “птушачкі” і “кветкі”, што выкарыстоўваюцца для аздаблення каравая. А таксама згулялі ў традыцыйныя гульні сумесна з удзельніцамі народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.
КАРАВАЙ ДЛЯ МАЛАДЫХ
У вёсках Паўлаўскага сельскага савета і ў наш час выпякаюць караваі на розныя патрэбы: будзь гэта Вялікдзень (“Пасха”, “Мазурка”, “Пляцёнка” і інш.), Троіца, для сустрэчы гасцей альбо вяселле. Дарэчы, вясельны каравай (а ён таксама не адзін) самы знакаміты сярод Паўлаўскіх караваяў — за ім часцей за ўсё і звяртаюцца да народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”. Не стаў выключэннем і гэты раз: каравайніцы спяклі вясельны каравай для сустрэчы бацькамі маладых Ганны і Іллі.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Напярэдадні Вялікадня вучні першых класаў школы №9 г.Слоніма завіталі ў этнагасцёўню «Каравайніцкая» каб дакрануцца да народнага майстэрства, навучыцца выпякаць традыцыйныя Велікодныя караваі і даведацца пра старажытныя традыцыі светлага свята. Кожны Велікодны каравай мае сваю сакральную функцыю.
Для таго каб пачаставаць гасцей пяклі самы прыгожы каравай — «МАЗУРКА».
У царкву на асвячэнне неслі каравай упрыгожаны літарамі ХВ.
Для валачобнікаў каравай упрыгожвалі ягадамі — «ПЛЯЦЁНКА».
На могілкі для памерлых продкаў неслі каравай упрыгожаны крыжыкам.
Для ўнукаў бабулі выпякалі невялікія пірагі, якія ўпрыгожвалі кветачкамі, лісточкамі і птушачкамі — «БАБУЛІНЫ ПІРАГІ».
Скаціну кармілі пірагом «ЧЫРВОНАЯ ГОРКА», у які дабаўлялі авёс і яйкі з чырвонай шкарлупінай, каб на ўвесь год абараніць яе ад сурокаў.
«ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ» ПРАЗ АНІМАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ ЗАХОЎВАЮЦЬ І ПЕРАДАЮЦЬ УНІКАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ, КАБ НЕ ЗАБЫЛІСЯ, НЕ ЗНІКЛІ І ЖЫЛІ Ў ВЯКАХ.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Пераемнасць пакаленняў З мэтай папулярызацыі і пераемнасці ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЕЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ, удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўнiцы-каравайнiцы” правялі ў Паўлаўскай этнагасцёўні анімацыйныю праграму “Цуда-печка”, для вучняў 5-6 класаў СШ №8 г.Слоніма.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Удзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” павіншавалі з 80-годдзем галоўнага носьбіта традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне, старэйшую каравайніцу — ЕРАМЕЙЧЫК ГАЛІНУ ДЗМІТРЫЕЎНУ. Некалі Галіна Дзмітрыеўна была актыўнай удзельніцай аб’яднання. І зараз, нягледзячы на сталы ўзрост яна беражліва захоўвае традыцыі сваёй мясцовасці і перадае свае веды і ўменні малодшаму пакаленню. ТРАДЫЦЫІ ЖЫВУЦЬ, ПАКУЛЬ ІСНУЮЦЬ ІХ НОСЬБІТЫ!
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!
У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» завіталі вучні з Сялявіцкай базавай школы. Урамках праграмы для дзяцей прайшоў майстар-клас па вырабу “шышак” для ўпрыгожвання Паўлаўскага каравая, традыцыйныя гульні, знаёмства з рэчамі хатняга побыту і частаванне Паўлаўскімі прысмакамі.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Сёння мы вас пазнаёмім з элементам НКС «ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА», які ў 2016г. быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На Слонімшчыне спакон вякоў захавалася традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу, і для сустрэчы гасцей. Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі, прымаўкамі і малітвамі. На сённяшні дзень галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”. Жанчыны незвычайныя самародкі, тварцы ў сваёй справе. Галоўнай задачай для іх з’яўляецца адраджэнне традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне, захаванне і перадача традыцыі маладому пакаленню, праз правядзенне розных культурных мерапрыемстваў. СЛОНІМСКІЯ КАРАВАІ — ГЭТА БРЭНД ПАНЯМОННЯ.
ВІДЭААГЛЯД
ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ - АСНОВА НАШАЙ БУДУЧЫНІ
Урамках раённага агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў у Паўлаўскай этнагасцёўні прайшло пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чароўны каравайчык” сумесна з удзельнікамі народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” і з адной са старэйшых носьбітаў гісторыка-культурнай каштоўнасці “ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА” — Лагуцік Ліліяй Тадэвушаўнай. Дарослыя паведалі дзецям пра свята Саракі, правялі майстар-клас па вырабу птушак, згулялі з імі ў традыцыйныя гульні і пачаставалі прысмакамі ўласнага гатунку. А дзеці ў сваю чаргу расказалі пра свае сямейныя традыцыі святкавання свята Саракі.
2022 ГОД
НЕЎМІРУЧАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ ТРАДЫЦЫЙ
У Паўлаўскай этнагасцёўні адбылося адкрытае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання «Чароўны каравайчык». На пасяджэнне завітала адна з старэйшых каравайніц — Місілевіч Ірэна Пятроўна (1951г.н). Яна вучыла дзяцей як замешваць цеста і раскрывала сакрэты якія вядомы толькі каравайніцам, расказвала шмат цікавых гісторый і павер’яў пра Слонімскія караваі. А галоўныя ПЕРАЕМНІКІ ТРАДЫЦЫЙ выхваляліся ўжо сваімі ўменнямі рабіць усе «шышкі» для ўпрыгожвання караваяў.
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, БЕЛАРУСЬ!
Мастерицы народного любительского объединения «Чараўніцы-каравайніцы» приняли участие в съёмке телепередачи «ДОБРАЙ РАНІЦЫ, БЕЛАРУСЬ!» СО СВЕТЛАНОЙ БОРОВСКОЙ. Выпуск передачи можно будет посмотреть 17 декабря на телеканале БЕЛАРУСЬ 1
МАСТЕРИЦЫ НАРОДНОГО ЛЮБИТЕЛЬСКОГО ОБЪЕДИНЕНИЯ "ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ"
встретили обрядовым приветствием и дегустацией Слонимских караваев участников международного семинара «Сохранение нематериального культурного наследия стран СНГ в контексте глобальных вызовов» на первой в Беларуси общереспубликанской выставке по нематериальному наследию, в художественной галерее Михаила Савицкого в Музее истории города Минска.
ГОСТЕВОЙ КАРАВАЙ
Гостевой каравай народного любительского объединения «Чараўніцы-каравайніцы» представлен на первой в Беларуси общереспубликанской выставке по нематериальному культурному наследию! Выставка работает по 20 ноября на базе художественной галерее Михаила Савицкого в Музее истории города Минска в рамках международного семинара «Сохранение нематериального культурного наследия стран СНГ в контексте глобальных вызовов».
ДОЖИНКИ – 2022
Участницы Народного любительское объединения «Чараўніцы-каравайніцы», Новосёлковского центра культуры приняли участие в областном фестивале-ярмарке «Дажынкi-2022» г. п. Большая Берестовица.
НАС ЗДЫМАЮЦЬ
24 жніўня ў Паўлаўскую этнагасцёўню да “Чараўніц-каравайніц” завіталі карэспандэнты тэлеканала НТВ-Беларусь і вядучы тэлеперадачы “Еда хоть куда” — Уладзімір Богдан.
СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
Удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры прымаюць удзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” у г. Смаргонь.
БАЦЬКАВА БУЛКА
Народное любительское объединение «Чараўніцы-каравайніцы» и культорганизатор филиала «Новосёлковский центр культуры» приняли участие в КАРАВАЙ-ФЕСТЕ «БАЦЬКАВА БУЛКА» г. Свислочь.
НАШЫ ЎЗНАГАРОДЫ
на абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” г. Смаргонь.
СЛОНИМЧАНЕ В НОВОГРУДКЕ
Народное любительское объединение «Чараўнiцы-каравайнiцы» приняли участие в культурно-спортивном фестивале «ВЫТОКІ. КРОКІ ДА АЛІМПУ».
ФОТО ЗДЕСЬ
НАС СНИМАЮТ
ЗАХАВАННЕ І ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ФАЛЬКЛОРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ СЯРОД ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ
Народнае аматарскае аб’яднанне «Чараўнiцы-каравайнiцы» прынялі ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе праектаў навучэнцаў «НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ» г. Мінск. І атрымалі ПАДЗЯКУ — за творчае супрацоўніцтва ў рэалізацыі праекта «Традыцыі выпечкі паўлаўскага вясельнага каравая» ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна» захаванне і папулярызацыю фальклорных традыцый сярод дзяцей і моладзі.
У ЧАКАННІ ВЯЛІКАГА СВЯТА
ПАЎЛАСКІЯ КАРАВАІ СА СЛОНІМШЧЫНЫ АД ЧАРАЎНІЦ-КАРАВАЙНІЦ!!!
О НАС ПИШУТ СМИ
В деревне Павлово Слонимского района на Пасху пекут шесть разных видов Караваев.
ФОТАФАКТ
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!
Ў Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў» завіталі вучні 8 класа школы № 2 г.Слоніма.
А вучні 1 класа школы № 5 г.Слоніма завіталі на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА».
НАС СНИМАЮТ
Корреспонденты газеты СБ «Беларусь сегодня» взяли интервью у участниц народного любительского объединения «Чараўнiцы-каравайнiцы», сняли обряд выпечки ПАСХАЛЬНЫХ КАРАВАЕВ и посетили старейшую каравайницу — ПЕТЛИЦКУЮ МАРИЮ ИВАНОВНУ, которой в этом году исполнился 91 год. Полную статью можно будет прочитать в печатном издании «Сельской газеты» и посмотреть видеоматериал на сайте sb.by.
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!
Не толькі дзеці, але і падлеткі цікавяцца традыцыямі выпечкі Паўлаўскіх караваяў. На гэты раз у вёску Паўлава завіталі вучні 9 класа школы №5 г.Слоніма. Вучням вельмі спадабалася экскурсія па Паўлаўскай этнагасцёўні. Яны з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з ТРАДЫЯЦЫЯМІ ВЫПЕЧКІ ПАЎЛАЎСКІХ КАРАВАЯЎ. Прымалі ўдзел у народных гульнях, танцавалі бытавыя танцы. Удзельнічалі ў майстар-класе па вырабу шышак. І частаваліся Паўласкімі прысмакамі.
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!
ЦУДА-ПЕЧКА ніколі не астывае, бо дзеці з задавальненнем прыязджаюць у вёску Паўлава на анімацыйную праграму! Хутка ўсе дзеці Слонімшчыны будуць ведаць ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ ПАЎЛАЎСКІХ КАРАВАЯЎ і ўмець вырабляць упрыгожванні для іх. Дзеці актыўна прымаюць удзел у майстар-класах, задаюць пытанні пра караваі падчас экскурсіі, назіраюць як апякаюцца «шышкі», гуляюць у гульні і з нецярпеннем чакаюць частавання Паўлаўскімі прысмакамі. У гэты раз у этнагасцёўню завіталі вучні школы №8 г.Слонім.
САПРАЎДНЫ СКАРБ СЛОНІМШЧЫНЫ - ХЛЕБ ПАД НАЗВАЙ "ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ"
Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў беражліва захоўваюць і актыўна папулярызуюць удзельніцы народнага аматарскага аб’яднання «Чараўнiцы-каравайнiцы». На анімацыйную праграму ў Паўлаўскую этнагасцёўню ў гэты раз завіталі шасцікласнікі з г.Слоніма. У час экскурсіі наведвальнікі былі не проста слухачамі, а сталі актыўнымі ўдзельнікамі розных падзей. Упрыгожванні для караваяў вылепілі сваімі рукамі і з цікавасцю назіралі, як вырабы запякаліся ў печы.
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ!!!
4 лютага вучні Сярэдняй школы №8 г.Слоніма завіталі ў Навасёлкі на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» Для дзяцей была падрыхтавана праграма, у якую ўваходзілі — экскурсія па этнагасцёўні «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў», гульнёвая праграма з дамавіком, бяспройгрышная латарэя, выстаўка-продаж Паўлаўскіх караваяў, майстар-клас па вырабу шышак, кветак, частаванне Паўлаўскімі прысмакамі. Дзеці былі пад вялікім уражаннем ад мерапрыемства, якое доўжылася больш за дзве гадзіны.
2021 ГОД
ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ
Элемент нематериально-культурного наследия «ТРАДИЦИЯ ВЫПЕЧКИ КАРАВАЕВ НА СЛОНИМЩИНЕ. КАЛЕНДАРНО-ОБРЯДОВАЯ ВЫПЕЧКА» сохраняется и передается потомкам участниками народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы», которые проводят обряды, анимационные программы и мастер-классы. Сегодня в этногостиной для детей прошёл мастер-класс по изготовлению украшений на Павловский каравай — «шышак», «кветак», «птушак».
ФЕСТЫВАЛЬ "ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ"
ФЕСТЫВАЛЬ «ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ» адсвяткавалі ў Слонімскім раёне ў аграгарадку Навасёлкі. https://www.slonves.by/pa%d1%9ela%d1%9eski-karavaj-paklika%d1%9e-gasczej-na-svyata/




















ПАЎЛАЎСКАЯ ЭТНАГАСЦЁЎНЯ ЗАПРАШАЕ!!!
15 ліпеня дзеці з прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №2 горада Слоніма» завіталі ў Навасёлкі на анімацыйную праграму «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў» Для дзяцей была падрыхтавана праграма, у якую ўваходзілі — экскурсія па этнагасцёўні, гульнёвая праграма, бяспройгрышная латарэя, выстаўка-продаж караваяў, майстар-клас па вырабу шышак.








ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ
нить, которую нельзя разрывать, это важная связь между прошлым, настоящим и будущим, когда элементы прошлого сохраняются и переносятся в настоящее, а затем передаются потомкам. Именно с этой целью участники народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы» проводят обряды, мастер-классы, анимационные программы. И в преддверии Дня Святой Троицы они провели обряд выпечки Троицких караваев.
З БАБУЛІНАГА КУФЭРКУ
У этнагасцёўні філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры” для вучняў ДУА “ВПК Навасёлкаўскі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна” была праведзена фальклорна-гульнёвая праграма “З бабулінага куфэрку”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, і пры дапамозе картак спяклі каравай. Ад праграмы вучні атрымалі вялікае уражанне.
ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ
18 красавіка народнае аматарскае аб’яднанне «Чараўнiцы-каравайнiцы» прыняла ўдзел у занальным аглядзе-конкурсе абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», які праходзіў у Ваўкавыскім раёне, аг. Вярэйкі. Удзельнікі аб’яднання паказалі АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЯСЕЛЬНАГА КАРАВАЯ
ПАЎЛАЎСКАЯ ЭТНАГАСЦЁЎНЯ ЗАПРАШАЕ!!!
27 сакавіка вучні ДУА «Новадзевяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна» завіталі ў Навасёлкі на анімацыйную праграму «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў» Для дзяцей была падрыхтавана праграма, у якую ўваходзілі — экскурсія па этнагасцёўні, гульнёвая праграма, бяспройгрышная латарэя, выстаўка-продаж караваяў, майстар-клас па вырабу шышак, частаванне Паўлаўскімі прысмакамі.
НЕМАТЕРИАЛЬНОЕ КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ
Сегодня одна из старейших участниц народного любительского объединения «Чараўнiцы-каравайнiцы» — Еремейчик Галина Дмитриевна отмечает свой День рождения!!! Ей исполнилось 79 лет. Галина Дмитриевна является носительницей нематериальной традиции — «ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА», которая внесена в список историко-культурного наследия Беларуси. Руководитель объединения — Лазута Елена Ромуальдовна и методист — Кириенко Дарья Викторовна поздравили её с праздником. Проживает Галина Дмитриевна в деревне Новики Слонимского района, в объединении была главной каравайницей, которая отвечала за замес теста для украшения караваев. Пела все обрядовые песни при выпечки караваев. Караваи часто выпекали у неё дома. Галина Дмитриевна сохраняла и транслировала обряд выпечки караваев. Пекла и украшала их. Передавала свои умения и знания молодому поколению. И даже теперь, несмотря на свой возраст, приглашает молодых каравайниц к себе домой, даёт им наставления и раскрывает все секретные элементы обряда.
"ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ" ГОТОВЯТСЯ К МАСЛЕНИЦЕ
Кулинарки из народного любительского объединения «Чараўніцы-каравайніцы» сегодня начали выпекать в печке блины и булочки с разными начинками. А также маленькие шишечки, птички, цветочки, подковы, которые во время Масленицы принято раздавать детям. Все сдобности, также как и ПАВЛОВСКИЕ КАРАВАИ, выпекаются по местным традициям, обычаям и по конкретной рецептуре.
ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ
Руководитель и методист народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы» продолжают сохранять, транслировать и популяризировать обряд выпечки Павловских караваев, передавать свои знания и умения молодому поколению. 11 февраля в гостиной филиала «Новоселковский центр культуры» состоялся мастер-класс по изготовлению шишек для каравая, посетителями которого стали жители деревни Павлово. Также участники мероприятия познакомились со всеми обрядовыми караваями, которые были представлены на выставке.
ПЕРВЫЙ СВАДЕБНЫЙ КАРАВАЙ В НОВОМ 2021 ГОДУ!!!
Участницами народного любительского объединения “Чараўніцы-каравайніцы” был испечён первый свадебный каравай в этом году для молодожёнов Анны и Александра
Петлицкой Марие Ивановне исполнилось 90 лет
1 января старейшей каравайнице Петлицкой Марие Ивановне исполнилось 90 лет. Руководитель — Лазута Елена Ромуальдовна и методист — Кириенко Дарья Викторовна народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы» поздравили её с юбилеем. Проживает Мария Ивановна в деревне Приречье Слонимского района, была главной каравайницей в народном любительском объединении «Чараунiцы-каравайнiцы». Караваи выпекали у неё дома, отвечала за подготовку печи. Мария Ивановна сохраняла и транслировала обряд выпечки караваев. Передавала свои умения и знания молодому поколению. Пекла и украшала караваи. Мария Ивановна и теперь даёт наставления участникам коллектива и раскрывает все секретные элементы обряда. Элемент нематериально-культурного наследия «Традиция выпечки караваев на Слонимщине» входит в список историко-культурных ценностей.
