ДЗІЎНЫ МІР КАЗАК

Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў праведзены арт-час у рамках персанальнай выстаўкі «Дзіўны мір казак» майстра па вышыўцы Валянціны Паўлаўны Бондар для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.

Прысутныя даведаліся пра творчы шлях знакамітага майстра, з інтарэсам разглядалі дасканала вышытыя крыжыкам работы Валянціны Паўлаўны, з добрымі эмоцыямі ўспаміналі герояў любімых казак.

#ЯднаемсяРамёствамі

 

Новости центра

Больше новостей