ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА "Ад мінулага да сучаснага"

ФОТАФАКТ

 

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму «Ад мінулага да сучаснага» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Радзімічы» ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Слоніма».

Дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, якімі карысталіся ў мінулым нашы продкі, народнымі рамёствамі, паспрабавалі свае сілы ў размінанні саматканага льнянога палатна, навіванні ніткі на цэўку.

Майстар па вырабе традыцыйных лялек і пераемніца ў ткацтве — Іна Пацынка, прадэманстравала дзецям працэс ткацтва на сучасных кроснах і расказала пра прынцып іх запраўкі.

Дзеці з інтарэсам і захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны і персанальную выстаўку «Дзіўны мір казак» Валянціны Паўлаўны Бондар — знакамітага майстра па вышыўцы.

Таксама з радасцю разгадвалі загадкі, актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода і гулялі ў вясёлыя гульні.

 

Новости центра

Больше новостей