КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Алена Мікалаеўна Міхед прыступіла да вышыўцы вясельнага ручніка па матывах узора старажытнага ручніка пачатку ХХ стагоддзя, які быў знойдзены падчас этнаграфічнай экспедыцыі арганізаванай спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў у вёску Кастровічы Слонімскага раёна ў рамках абласнога праекта «Вяселле па беларускіх канонах».

Ручнік належыць Ніне Віктараўне Крыўдзе, яго вышывала яе матуля Валянціна Іванаўна Саўчыц 1933 года нараджэння. Ручнік будзе ўжыты ў абрадзе “Сустрэча маладых”, які праводзяць спецыялісты філіяла «Сянькоўшчынскі цэнтр культуры» Слонімскага раённага цэнтра культуры.

#ДзеньРоднагаСвайго

 

Новости центра

Больше новостей