ТЭМАТЫЧНАЯ СУСТРЭЧА "Успаміны пра лета"

У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага пасяджэння аматарскага аб’яднання «Спадчына» адбылася тэматычная сустрэча «Успаміны пра лета».

Каб захаваць часцінку мінулага лета і яскравага сонейка, удзельнікі сустрэчы сваімі рукамі стварылі сашэ з духмянымі зёлкамі і аздобілі іх дэкаратыўным роспісам з кветкавым сюжэтам: водар мяты, лаванды, мелісы і чабора стане напамінам пра цёплыя і ясныя дні.

 

Новости центра

Больше новостей