ЖЕНЩИНА-ОБРАЗ ПЛЕНИТЕЛЬНЫЙ, ОБРАЗ ПРЕКРАСНЫЙ

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Женщина-образ пленительный, образ прекрасный«, прысвечанай Году беларускай жанчыны.

Таленавітыя майстры і мастакі Слонімшчыны адлюстравалі вобраз жанчыны праз шматлікія віды творчасці: ткацтва, шыццё, вышыўку (стварэнне беларускага касцюма); выраб традыцыйнай і сучаснай аўтарскай лялькі, выцінанку, аплікацыю саломкай, акварэльную тэхніку, жывапіс.

Кожная работа захоўвае ў сабе часцінку рук свайго стваральніка, адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, пяшчоту, моц характару, прыгажосць, усхваляе ролю жанчыны ў зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны і развіцці сучаснага мастацтва.

Выстаўку «Женщина-образ пленительный, образ прекрасный» можно наведаць па 30 верасня. Сардэчна запрашаем!

 

Новости центра

Больше новостей