X ФЕСТЫВАЛЬ "ЖЫРОВІЦКАЕ СВЯТА"

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры разам з майстрамі Слонімшчыны, Бераставіччыны, Мастоўшчыны, Зельвеншчыны, Навагрудчыны і іншых раёнаў Беларусі, прымалі ўдзел у X фестывалі ў гонар святкавання з’яўлення абразу Божай Маці Жыровіцкая «ЖЫРОВІЦКАЕ СВЯТА».

Майстры дэманстравалі свае работы ў тэхніках: дэкаратыўнага роспісу па шкле, карункапляценні, вышыўцы, аплікацыі саломкай, выцінанцы, саломапляценні, разьбе па дрэве, валянні з воўны, ганчарстве і інш..

Кожны жадаючы змог прыняць удзел у традыцыйных майстар-класах, набыць сувеніры ручной работы і сфатаграфавацца на арыгінальнай фотазоне.

 

Новости центра

Больше новостей