ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У рамках рэалізацыі раённага праекта «КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ» майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў «Жывая ніць традыцый» для вучняў усіх класаў Сялявіцкай базавай школы Слонімскага раёна.

І пачаткоўцы і юнакі з радасцю паглыбілі свае веды пра традыцыйную беларускую культуру, нашы абрады і рамёствы.

Усе дзеці з ахвотай прынялі ўдзел у майстар-класах па: карункапляценні, мастацкай кераміцы, аплікацыі саломкай, літаральна дакрануліся
да прадметаў даўніны.

А таксама паслухалі цудоўныя песні на роднай мове
ад артыстаў аддзела
нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна. 

 

Новости центра

Больше новостей