ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі пазнавальны і цікавы майстар-клас па аплікацыі саломкай для вучняў 4 «Б» класа Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма.

Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення» — Анастасія Зелянко (аплікацыя саломкай) расказала дзецям пра віды збожжавых культур, як у жыцці выкарыстоўвалі залацістую саломку і якія вырабы выраблялі з яе нашы продкі.

З вялікім інтарэсам да новага творчага працэсу — аплікацыі саломкай, дзеці зрабілі цудоўны закладкі для кніг «Кветачка«.

Новости центра

Больше новостей