Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 253 гостей онлайн

Нематэрыяльная культурная спадчына PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   
26.02.2018 16:10

16.12.2016 г. у памяшканні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады папытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры.

ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” прадставіў на пасяджэнні рады элемент НКС “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна абрадавае печыва”. Рашэннем рады ад 16.12.2016  № 11-01-01/13 дадзены элемент увайшоў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне іграе важную ролю як для мясцовай супольнасці, так і для носьбітаў традыцыі, а таксама  для тых, каму  яна становіцца неабходнай у пэўных абставінах.Сакральная функцыя традыцыі выпечкі караваяў раскрываецца, акрамя асноўнага працэсу прыгатавання, праз мясцовыя замовы, каравайныя песні. 

Выпякаюць караваі на розныя патрэбы: вяселле, Вялікдзень (булкі, пірагі -  “Пасха”, “Крыжык”, “Мазурка”, “Пляцёнка”, “Бабкіны пірагі”, “Чырвоная горка”), Троіцу (“Траецкі”), а таксама для сустрэчы гасцей. Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі і прымаўкамі, якіх каравайніцы прытрымліваюцца гэтак жа, як і канкрэтнай рэцэптуры.

 


 Захавальнікамі, носьбітамі, транслятарамі традыцыі выпячкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы”філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры”. 

 

Обновлено 26.02.2018 16:53
 


Последние новости

Символика