ІШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ!
Добрай традыцыяй стала правядзенне калядных вандраванняў сярод вясковых клубных устаноў Слонімшчыны. Удзельнікі клубнай самадзейнасці і клубныя спецыялісты наведаліся ў дамы жыхароў аграгарадкоў з каляднымі песнямі і пажаданнямі. Калядоўшчыкі вадзілі казу, варажылі на будучыню, жадалі гаспадарам шчаслівага году, танчылі і спявалі шчадроўныя песні.
Каляднае вандраванне “Прыйшла Каляда, адчыняй вароты” - Міжэвіцкі цэнтр культуры.
Каляднае вандраванне “Каляда ідзе” - Сурынскі цэнтр культуры.
Каляднае вандраванне “У госці завітала Каляда - у хату шчасце прынясла” - Навасёлкаўскі цэнтр культуры.
Каляднае вандраванне “Каляда, Каляда, адчыняй вароты” - Вялікашылавіцкі цэнтр культуры.
Каляднае вандраванне “Святкі на парозе” - Новадзевяткавіцкі цэнтр культуры.