Для вучняў 4-х і 5-х класаў Гімназіі № 1 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў быў арганізаваны традыцыйны калейдаскоп "Часоў злучная ніць". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай культуры Слонімшчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, убачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, выцінанцы, мастацкім роспісе і ткацтве пояса.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З МАЙСТРАМ ПА ВЫЦІНАНЦЫ У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання "Спадчына" адбылася арт-сустрэча з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілай Руткоўскай. У сваіх работах Людміла Георгіеўна ўвасабляе разнастайныя тэмы: міфалагічны свет, фальклорныя матывы, сюжэты да рэлігійных святаў, прыгажосць роднага краю. Таленавіты майстар з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі творчасці з усімі жадаючымі і падчас сустрэчы прадэманстравала майстар-клас па выцінанцы "Птушкі". Як вобраз у традыцыйнай культуры, птушкі, якія глядзяць адзін на аднаго, сімвалізуюць узаемнае каханне і шчасце. Усе удзельнікі мерапрыемства паспяхова асвоілі асноўныя правілы выцінання і стварылі цудоўныя паштоўкі.
Обновлено 29.11.2024 12:30
"Этногостинная_22.11."
23.11.2024 17:35
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ФОТАФАКТ
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 класаў Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.
Обновлено 23.11.2024 17:39
"Ажурнае выразанне з паперы "
23.11.2024 14:51
Администратор
ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры працягваюць далучаць дзяцей і падлеткаў да народнай творчасці: для вучняў 7 "В" класа СШ № 8 быў праведзены майстар-клас па выцінанцы. Ажурнае выразанне з паперы патрабуе ўважлівасці, цярпення і выканання правілаў выцінання, якія дзеці паспяхова асвоілі падчас творчай працы. Кожны ўдзельнік майстар-класа змог пераканацца ў тым, што стварэнне выцінанкі – карпатлівы працэс, таму адчуў каштоўнасць работы, якая зроблена ўласнымі рукамі.
Обновлено 23.11.2024 14:53
"Творчая сустрэча"
21.11.2024 08:31
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 3 "Б" класа СШ № 9 спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў быў праведзены майстар-клас па выцінанцы "Птушкі". Сучасная выцінанка адрозніваецца разнастайнай тэматыкай і стылістыкай выканання, але заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы, таму ў кампазіцыі былі адлюстраваны птушкі. Творчая сустрэча была цікавай і змястоўнай: дзеці асвоілі няпростую тэхніку ажурнага вырэзвання з паперы і стварылі цудоўныя паштоўкі.