ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі пазнавальныя майстар-класы па аплікацыі саломкай "Памяць пакаленняў", дэкупажы "Алоўніца", выцінанцы "Дрэва жыцця" для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагераў "Ласточка" СШ №7 і "Улыбка" СШ №3 г.Слоніма.Важна адзначыць, што "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення", а таксама "Беларускае мастацтва выцінанкі" уваходзяць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Дзеці з цікавасцю і ахвотай далучыліся да новых, для некаторых з іх, старажытных і сучасных творчых тэхнік і ў выніку карпатлівй працы ў іх атрымаліся цудоўныя
Для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагераў "Улыбка" СШ №3 і "SMARTkids" Гімназіі №1 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага". Цікава і весела правялі час юныя наведвальнікі: ім былі прапанаваны майстар-класы па прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку, дэманстраваўся працэс ткацтва на кроснах, былі праведзены гульні і расказана пазнавальная інфармацыя пра прылады працы і прадметы быту нашых продкаў.
Урамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" у філіяле "Жыровіцкі цэнтр культуры" для дзяцей профільнага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка" Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна. Урамках выстаўкі былі праведзены майстар-класы па народных рамёствах: вышыўцы – Міхед А.М. народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы; аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт беларускіх мастацкіх практык аплікацыі саломкай; ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку – майстар Дзевятчанка В.А. Кожны жадаючы мог дакрануцца да традыцыйных народных заняткаў нашых продкаў праз удзел у майстар-класах, а тыя, у каго гэта атрымалася былі вельмі задаволены! Таксама, для дзяцей былі прадэманстраваны відэаролікі "Рамёствы Слонімшчыны" і Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне".
"Цветик-семицветик" СШ № 9 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага". Падчас мерапрыемства дзеці змаглі даведацца пра прадметы быта нашых продкаў,
паўдзельнічаць у майстар-класах па прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Акрамя таго, юныя наведвальнікі выставачнай
залыпаспаборнічалі ў пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя
атрымалі сувеніры ручной работы ад майстроў аддзеларамёстваў
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Летняя фантазія" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Юный музыкант" СШ №8 г. Слоніма. Творчае натхненне захапіла дзяцей - ім спадабалася прапанаваная тэхніка. Дзіцячая фантазія не мае межаў і кожны ўдзельнік майстар-класа ўвасобіў сваю ідэю ў непаўторнай цеставай кампазіцыі.