Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, дзе ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі іх з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне. Дзеці прымалі ўдзел у гульнях, з цікавасцю разглядалі прадметы сялянскага побыту, з захапленнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай.
Обновлено 16.11.2024 11:10
"майстар-клас па вырабе Лялькі-жаданніцы"
16.11.2024 10:02
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Незвычайны свет традыцыйнай лялькі захапляе не толькі дзяцей, але і дарослых, таму напярэдадні Дня беларускай лялькі ў Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены майстар-клас па вырабе Лялькі-жаданніцы. Раней лялька стваралася не толькі для гульні, але і як абярэг на шчасце, дабрабыт, здароўе, у падарожжа, для працягу рода і г.д. У сваю чаргу, Лялька-жаданніца можа споўніць самыя шчырыя жаданні таго, хто яе робіць, таму ўдзельнікі майстар-класа старанна, па ўсіх правілах стваралі свой асабісты абярэг.
З вялікай зацікаўленасцю разглядалі эспазіцыю персанальнай выстаўкі Ларысы Альховік "Восеньскае натхненне"вучні Сярэдняй школы № 8 г.Слоніма. У многіх творчых вырабах майстра пераважаюць цёплыя адценні натуральных колераў, выкарыстоўваюцца прыродныя матэрыялы – усё гэта стварае атмасферу ўтульнасці і прываблівае юных наведвальнікаў да заняткаў творчасцю.
Обновлено 16.11.2024 09:45
"Восеньскае натхненне" _15.11
16.11.2024 09:43
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
З вялікай зацікаўленасцю разглядалі эспазіцыю персанальнай выстаўкі Ларысы Альховік "Восеньскае натхненне"вучні Сярэдняй школы № 8 г.Слоніма. У многіх творчых вырабах майстра пераважаюць цёплыя адценні натуральных колераў, выкарыстоўваюцца прыродныя матэрыялы – усё гэта стварае атмасферу ўтульнасці і прываблівае юных наведвальнікаў да заняткаў творчасцю.
Обновлено 16.11.2024 09:45
"Ад мінулага да сучаснага"_13.11
14.11.2024 08:36
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага"наведала працуючая моладзь Слоніма, якая па-сапраўднаму змагла дакрануцца да народнай культуры і традыцыйных беларускіх рамёстваў. Наведвальнікі выставачнай залы пазнаёміліся з экспазіцыяй прадметаў быта нашых продкаў, калекцыямі работ сучасных майстроў Слонімшчыны і персанальнай выстаўкай Л.У. Альховік, а таксама прынялі ўдзел у мастар-класах па: аплікацыі саломкай, мастацкім роспісе, выцінанцы, ткацтве пояса, карункапляценні і вышыўцы. Цікавая і змястоўная сустрэча пакінула добрыя ўражанні і нагадал а маладому пакаленню пра непарыўную сувязь з традыцыямі нашых продкаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і якія мы павінны разам шанаваць і захоўваць.