Выстаўку носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны“Беларускае мастацтва выцінанкі”Людмілы Руткоўскай наведалі вучні 5 “А” класа Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма. Юныя аматары народнай творчасці з цікавасцю даведаліся пра гісторыю узнікнення выцінанкі, яе відах і асаблівасцях. Разнастайныя тэматычныя работы выстаўкі “Чароўны свет выцінанкі” уразілі дзяцей і вызвалі вялікую колькасць слоў захаплення.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ У межах адкрытага пасяджэння аматарскага аб'яднання "Спадчына" адбылася творчая сустрэча "Мір лялек" з майстрам па вырабе інтэр'ерных лялек Алены Сяргееўны Сцяцко. ырабам тэкстыльных прыгажунь Алена Сяргееўна занялася каля пяці год таму, а пачалося ўсё са стварэння лялькі для ўнучкі. Гэты занятак так захапіў майстра, што творчае натхненне не пакідае яе да сённяшняга дня, а ўражвае яе прырода і ўсё прыгожае. З часам выпрацавалася свая тэхніка стварэння лялек, сакрэтамі якой Алена Сяргееўна дзеліцца з ўсімі жадаючымі. У калекцыі майстра ёсць работы навагодняй тэматыкі, скандынаўскія гномы, вясновыя кампазіцыі і шмат лялек з унікальным характарам. Дзякуем майстру за прыемную сустрэчу і жадаем творчых поспехаў!
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Для першакласнікаў Сярэдняй школы № 8 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены майстар-клас па мастацкаму роспісу (па матывах агоўскага роспісу). Дзецям упершыню давялося працаваць у гэтай тэхніцы і тым большую зацікаўленасць яна вызвала. Кветкавыя ўзоры і птушкі ва ўсіх атрымаліся надзвычай яркімі і маляўнічымі. Кожны з дзяцей стварыў непаўторную каляровую закладку.
Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі"працягвае прывабліваць юных наведвальнікаў. Адбылася чарговая творчая сустрэча носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі"Людмілы Руткоўскай з вучнямі 2 "А" класа сярэдняй школы №3 г.Слоніма. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці. Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі прысутных і вызвалі ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці.