Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Люди. События. Факты

"Часоў злучная ніць"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну
продкаў зберагаем разам", майстры Слонімскага аддзела
рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
"Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага
 аздараўленчага лагера "Брыганціна" ДУА "СШ №8".
 Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай
 і разнастайнай. Майстры арганізавалі: выстаўку народнай
 творчасці "Традыцыі і сучаснасць"; дэманстрацыю відэаролікаў
 "Рамёствы Слонімшчыны" і "Традыцыі выпечкі караваяў на
 Слонімшчыне"; правялі майстар-класы па народных мастацкіх
рамёствах: ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку –
Дзевятчанка В.А.; вырабе абярэгавай лялькі - Пацынка І.М.;
 выцінанцы - Васюхоўская Ю.Ю.; аплікацыі саломкай - Зелянко А.В.,
 носьбіт беларускіх мастацкіх практык аплікацыі саломкай.
З цікавасцю і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай
культуры нашых продкаў.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 18.06.2024 08:43
 

"Памяць пакаленняў"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
 правялі творчыя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста
"Летняя фантазія" і аплікацыі саломкай "Памяць пакаленняў"
 для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера
 "Цветик-семицветик" СШ №9 г.Слоніма.
Дзеці з задавальненнем, старанна паўтаралі тэхналогію ізгатаўлення
 творчых работ за вопытнымі майстрамі.
І ў выніку карпатлівай працы ў іх атрымаліся цудоўныя вырабы,
 зробленыя сваімі рукамі.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 
Обновлено 15.06.2024 17:19
 

"Ад мінулага да сучаснага"_14.06

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ 
Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Созвездие"
СШ №10 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была
 праведзена інтэрактыўная праграма
"Ад мінулага да сучаснага".
Некаторыя экспанаты этнакутка маленькія наведвальнікі бачылі
 ўпершыню і падчас экскурсіі  даведаліся аб прызначэнні
старадаўніх прадметаў быту і прылад працы.
З вялікай ахвотай дзеці паўдзельнічалі ў майстар-класах па
 прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні нітк
і на цэўку,  убачылі тэхналогію ткацтва на кроснах.
 Зацікаўленасць таксама вызвалі калекцыі работ сучасных майстроў
 Слонімшчыны.  А весялосці і актыўнасці дзецям дадалі пазнавальныя гульні.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 15.06.2024 17:14
 

"Ад мінулага да сучаснага"_13.06

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Ластаўка"
СШ №7 яшчэ больш даведаліся пра жыццё нашых продкаў
падчас наведвання інтэрактыўнай праграмы "Ад мінулага да сучаснага",
якая была праведзена спецыялістамі аддзела рамёстваў. Акрамя таго,
 маленькія наведвальнікі выставачнай залы з вялікай ахвотай
паўдзельнічалі ў майстар-класах па прасаванні саматканага льнянога
палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку, азнаёміліся з такім
 няпростым працэсам, як ткацтва на кроснах. Таксама дзяцей
уразілі калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны.
 Вырабы такіх накірункаў творчасці, як "ткацтва габеленаў",
 "роспіс па шкле", "спіральнае пляценне з травы" некаторым
 давялося бачыць упершыню. Дзеці змаглі не толькі даведацца
 пра нешта новае, але і прадэманстраваць свае веды аб родным
 краі падчас пазнавальных гульняў.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 14.06.2024 10:00
 

"Марскія матывы"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик"
СШ №9 г. Слоніма паспрабавалі сябе ў такім відзе творчасці,
як цестапластыка: з дапамогай спецыялістаў Слонімскага аддзела
 рамёстваў яны зрабілі кампазіцыю "Марскія матывы". Вынікам
стараннай працы юных майстроў сталі фантазійныя міні-пано з
 салёнага цеста, якія паслужаць цудоўным упрыгожваннем,
або сувенірам для блізкіх.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 13.06.2024 10:46
 


Страница 8 из 37

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 282 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка

Интернет ресурсы