ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па дэкупажы для выхаванцаў Дзіцячага сада №9 г. Слоніма. Дзеці з захапленнем працавалі і стварылі цудоўную алоўніцу.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ У выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага" адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі ЛАРЫСЫ АЛЬХОВІК "Восеньскае натхненне". Ларыса Уладзіміраўна сапраўдны мастак і майстар: яна тчэ цудоўныя габелены, стварае чароўныя карціны ў тэхніцы мастацкага роспісу, займаецца жывапісам, робіць незвычайныя вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення з травы, акрамя таго вяжа кручком і на спіцах - калекцыі работ у гэтых тэхніках дэманструюцца на выстаўцы. Ларыса Альховік з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі майстэрства з усімі жадаючымі і падчас мерапрыемства прадэманстравала майстар-клас па спіральным пляценні з травы "Збаночак". Запрашаем усіх наведаць выстаўку!
Обновлено 23.10.2024 08:36
"Традыцыі вепечкі Паўлаўскіх караваяў"
21.10.2024 11:17
Администратор
Обновлено 21.10.2024 11:24
"Жывая ніць традыцый"_09.10
09.10.2024 16:45
Администратор
ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта
"КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ
ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!" для дзяцей Сянькоўшчынскай
сярэдняй школы Слонімскага раёна спецыялістамі
аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная
выстаўка "Жывая ніць традыцый".
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай
культуры Слонімшчыны, элементах нематэрыяльнай
культурнай спадчыны і накірунках дзейнасці аддзела
рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Таксама ўбачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел